У рэйтынгу даступнасці бензіну Беларусь заняла перадапошняе месца ў Еўропе
Расійскае агентства навін «РІА Новости» падлічыла, дзе самы даступны для насельніцтва бензін у Еўропе. Беларусь заняла ў гэтым рэйтынгу толькі 31-е месца з 32. Нам удалося абысці толькі Украіну. Бліжэйшыя суседзі па рэйтынгу — Румынія і Літва — таксама прызнаныя аўтсайдэрамі.
Сціплае месца Беларусі ў рэйтынгу тлумачыцца тым, што ў
нашай краіне на сярэдні заробак можна купіць толькі 628,6 літра бензіну.
Самую вялікую колькасць паліва на свае сярэднемесячныя
зарплаты могуць купіць жыхары Люксембурга (3143,2 л), Нарвегіі (2746), Аўстрыі
(2465), найменшую — грамадзяне Украіны (393,8). Расія размясцілася на 20-м месцы з
паказчыкам 912,3 літра.
Самы дарагі бензін з краін Еўропы прадаецца ў Нідэрландах
(9-е месца) — 144,5 расійскага рубля за літр. Далей ідуць Данія, Партугалія і
Фінляндыя. У гэтых краінах літр бензіну будзе каштаваць даражэй 130 рублёў.
Паводле officelife.media.