У рэйтынгу мільярдэраў ад Bloomberg беларусы адсутнічаюць

Bloomberg Billionaires Index склаў Топ-500 самых багатых мільярдэраў свету. У дадзеным спісе беларусаў няма.

global_income_inequality_1_of_1.jpg

Адзначым, што для трапляння ў Топ-500 мільярдэраў патрэбен вельмі салідны «уваходны квіток». Так на апошнім, 500-м месцы ў рэйтынгу апынуўся амерыканец Біл Голдрынг з 3,93 млрд даляраў, паведамляе Bloomberg.
Лідэрам жа рэйтынгу застаўся стваральнік Microsoft Біл Гейтс з капіталам у 86,4 млрд долларов. На другой і трэцяй пазіцыі Джэф Безас (83,9 млрд даляраў) і Амансіё Артэга (81 млрд даляраў).
Самым багатым сярод расейцаў стаў асноўны акцыянер «Северсталі» Аляксей Мардашоў, яго маёмасць вырасла са студзеня на 1,49 млрд даляраў і ацэньваецца ў 18,4 млрд даляраў. Ён займае 49-е месца ў рэйтынгу.
Самы багаты і адзіны з украінцаў, які трапіў у рэйтынг — Рынат Ахметаў заняў 439-е месца. Са студзеня 2017 года яго маёмасць скарацілася на 45,8 мільёнаў даляраў і складае 4,38 мільярда даляраў.
Індэкс разлічваўся на аснове кошту акцый і дадзеных справаздачнасці кампаній, у якіх мільярдэры маюць долі. У некаторых выпадках улічваліся суадносіны капіталізацыі кампаніі да EBITDA або кошты акцыі да прыбытку на акцыю.
Нагадаем, што ў пачатку 2016 году стваральнік онлайн-гульні World of Tanks беларус Віктар Кіслы папоўніў спіс мільярдэраў Bloomberg.
Яго стан, па дадзеных Bloomberg Billionaires Index, перавысіў 1 млрд долараў. Агульны кошт кампаніі Wargaming, па ацэнцы агенцтва, складае каля 1,5 млрд даляраў. Але нават пры такім добрым старце да траплення ў Топ-500 Віктару Кісламу яшчэ далёка.
Паводле thinktanks.by