У Беларусі павялічваецца базавая арэндная велічыня

 Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічыцца на 18,6% і да 102 тысяч рублёў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №231 ад 19 сакавіка.



3pgm4m_w465h2621.jpg

Базавая арэндная велічыня ўжываецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці. Гэта тычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый належыць Беларусі і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, а таксама будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы будынкі, збудаванні, ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Памер велічыні штогод усталёўваецца Саўмінам з улікам інфляцыі за папярэдні год па адносінах да папярэдняга і ўжываецца з 1 красавіка года, у якім ён усталяваны.

Нагадаем, з 1 красавіка 2013 года базавая арэндная велічыня была павышана з 54 тыс. да 86 тыс. рублёў, гэта значыць на 60%.

Паводле telegraf.by