У Беларусі пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла напалову

У Беларусі пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць на 1 верасня склала 25 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 45,7%, у тым ліку на 6,2% за жнівень.



rybhmw_w465h262.jpg

Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць склала 3,3 млрд. рублёў (рост на 57,8% з пачатку года і на 11,5% у жніўні). Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася да 22 трлн рублёў на 47% з пачатку года і на 8% за жнівень. Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала 4,5 трлн рублёў, павялічыўшыся на 35,8% за студзень-жнівень і на 4,2% за жнівень. 

Аб'ём ВУП Беларусі ў студзені-верасні гэтага года вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 1,1% да 452,1 трлн рублёў.

telegraf.by