У Беларусі вырас экспарт паслуг

У Беларусі ў студзені-жніўні экспарт паслуг вырас у адносінах да аналагічнага перыяду 2012 года на 16,1% да 4,65 млрд долараў. Імпарт паслуг таксама павялічыўся — на 14,9% да 2,81 млрд.



fmseu_w465h262.jpg

Пра гэта паведамілі ў Белстаце. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным і склала 1,84 млрд долараў (у студзені-жніўні 2012 года таксама было дадатным і складала 1,56 млрд).

Экспарт паслуг з Беларусі ў краіны СНД склаў 32,6% ад агульнага аб'ёму, імпарт паслуг з краін СНД — 31%, экспарт у краіны па-за СНД — 67,4%, з краін па-за СНД — 69%.

Экспарт транспартных паслуг вырас на 7,5% да 2,53 млрд долараў, імпарт — на 1,9% да 962,3 млн.

Экспарт будаўнічых паслуг павялічыўся ў 2,5 разы да 509,7 млн, імпарт у 1,8 раза да 634,2 млн долараў.

Экспарт камп'ютарных паслуг вырас на 44,5% да 330,4 млн долараў, імпарт — на 35,2% да 44,2 млн.

Экспарт у галіне архітэктуры, інжынерных і тэхнічных паслуг вырас на 33,1% да 70,7 млн долараў, імпарт скараціўся на 4,8% да 87,9 млн.

Экспарт у галіне выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці вырас на 12,2% да 14,7 млн., імпарт — на 59% да 88,4 млн долараў.

Экспарт тэлекамунікацыйных паслуг знізіўся на 4,1% да 119,8 млн, імпарт — на 19,1% да 77,7 млн долараў.

Экспарт аперацыйнага лізінгу знізіўся на 2,8% да 77,4 млн, імпарт — на 23,1% да 65,4 млн долараў.