У Беларусі вырас памер базавай вялічыні і мінімальнага заробку

З 1 студзеня 2015 году базавая вялічыня павялічылася са 150 тысяч да 180 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1255 ад 29 снежня.



images_groshy.jpg

Мінімальная заработная плата (МЗП) у Беларусі цяпер складае 2 млн. 100 тыс. 100 рублёў. 
Гэты паказчык павышаўся год таму — 1 студзеня 2014 года МЗП была ўстаноўленая ў памеры 1 млн. 660 тыс. рублёў. У кастрычніку памер МЗП быў праіндэксаваны на 13% з улікам інфляцыі і склаў 1 млн. 841 тыс. 483 рубля. 
Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) з`яўляецца дзяржаўным мінімальным сацыяльным стандартам у галіне аплаты працы. Наймальнік абавязаны прымяняць яго ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў. 
Паводле БелаПАН