У Беларусі зацвердзілі спіс стратэгічных прадпрыемстваў

Урад Беларусі зацвердзіў спіс юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі ці іншыя важныя дзяржаўныя патрэбы. У пералік уключылі 101 прадпрыемства, падзяліўшы іх па ведамаснай прыналежнасці і тэрытарыяльным прынцыпе.



sy5th_w465h262.jpg

Пастанова Саўміна № 964 ад 11 лістапада апублікавана 16 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Больш за ўсё ў пераліку прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў ведамстве мінпрама, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту, канцэрну "Белдзяржхарчпрам".

Да ліку стратэгічных прадпрыемстваў аднеслі такія прадпрыемствы мінпрама, як "Атлант", БелАЗ, БМЗ, "Інтэграл", ДНВА дакладнага машынабудавання "Планар", МАЗ, Мінскі механічны завод імя С.І. Вавілава, Мінскі гадзіннікавы завод, Мінскі трактарны завод і іншыя.

У пераліку з прадпрыемстваў Дзяржкамваенпраму лічацца прадпрыемствы: "Белзнешпрамсэрвіс", "Белспецзнештэхніка", ЗАТ "Белтэхэкспарт", ААТ "Агат — сістэмы кіравання" — кіруючая кампанія холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання", Мінскі завод колавых цягачоў, ААТ "Пеленг" і іншыя.

Таксама ўключаны прадпрыемствы, якія адносяцца да ведамства міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства аховы здароўя, мінкультуры (Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм") , міністэрствы лясной гаспадаркі, мінсувязі, мінадукацыі, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і іншых ведамстваў.

Пастанова Саўміна аб пераліку стратэгічных прадпрыемстваў прынята ў мэтах рэалізацыі закону ад 13 ліпеня 2012 года "Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)".

telegraf.by