У Беларусь едзе місія Міжнароднага валютнага фонду
З 17 да 28 красавіка пройдуць штогадовыя кансультацыі па эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне.
Фота — Fotolia
Прадстаўнікі МВФ будуць абмяркоўваць з уладамі "макраэканамічную палітыку і перспектывы развіцця эканомікі Беларусі". Па выніках візіту будзе падрыхтаваная справаздача, якую абмяркуе Савет выканаўчых дырэктараў фонду, інфармуе БЕЛТА.