Уклады насельніцтва скараціліся за студзень амаль на 1,5 трыльёна рублёў

Рублёвыя ўклады насельніцтва ў студзені 2016 года значна скараціліся, сведчаць апублікаваныя 12 лютага звесткі Нацбанка.



000021_13567_big.jpg

Фота з сайта belta.by

Уклады фізічных асоб у нацыянальнай валюце зменшыліся з 26 трлн. 144,6 млрд. да 24 трлн. 656 млрд. рублёў, або на 5,7%, у замежнай валюце (у пераліку на долары) — з 7 млрд. 691,5 млн. да 7 млрд. 665,7 млн. долараў, або на 0,3%.


Дэпазіты юрыдычных асоб (камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, нябанкаўскія фінансавыя арганізацыі) знізіліся за месяц з 20 трлн. 257,7 млрд. да 17 трлн. 837 млрд. рублёў, або на 11,9%. У той жа час валютныя ўклады юрыдычных асоб павялічыліся — з 2 млрд. 180,3 млн. да 2 млрд. 249,1 млн. долараў, або на 3,2%.


За апошнія чатыры месяцы (з кастрычніка 2015 года) рублёвыя ўклады насельніцтва скараціліся на 17%, валютныя — на 1,8%.


На 1 студзеня 2015 года аб'ём укладаў насельніцтва складаў 27 трлн. 234,6 млрд. рублёў і 7 млрд. 521,2 млн. долараў ЗША.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН