Украіна адновіць імпарт электраэнергіі з Беларусі

Украінскі «Энергаатам» выкупіў амаль усю прапанаваную магутнасць для імпарту электраэнергіі з Беларусі ў лістападзе. Гэта вынікае з вынікаў аўкцыёну «Укрэнерга».

power_lines.jpg

Другім пераможцам аўкцыёну стала ТАА «Электра Кам'юніці». Паводле агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», нацыянальны энергарэгулятар не будзе працягваць дзеючую да 31 кастрычніка забарону на імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расіі з-за дэфіцыту паліва на ТЭС.

«Энергаатам» купіў 885 МВт з 900 МВт, «Электра Кам'юніці» — 15 МВт. Максімальная цана па выніках аўкцыёну склала 601 грыўню за МВт * ч. У аўкцыёне прымалі ўдзел 16 кампаній.

Украіна восенню 2019 года пачала імпартаваць электраэнергію з Расіі пасля чатырох гадоў перапынку. У красавіку 2020 года імпарт спыніўся з-за пандэміі. У 2021 годзе Украіна аднавіла імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі. У траўні Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб праве нацыянальнага рэгулятара ў сферы энергетыкі абмяжоўваць імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі.

Паводле  belmarket.by