
Другі энергаблок знаходзіцца на стадыі пусканаладачных работ.
«Мы адпрацоўваем усе тыя выпрабаванні, якія вызначаныя праграмамі. Праца вядзецца планава. Плануем, што ў гэтым годзе блок уключым у работу», — сказаў Міхаіл Міхадзюк.
З 25 красавіка першы энергаблок БелАЭС спынены для першага планавага папераджальнага рамонту.
«Гэта рэгламентная праца, у рамках якой будзе ажыццёўлена дыягностыка абсталявання, вузлоў, тэхналагічных сістэм, рэактарнай устаноўкі», — удакладніў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, праводзяцца планавыя работы, каб «абсталяванне працавала надзейна». Міністр таксама ўдакладніў, што будзе праведзеная першая перагрузка паліва з рэактарнай устаноўкі.