Улады ўзяліся за прадпрыемствы з невялікімі заробкамі
Улады маюць намер узяцца за прадпрыемствы, на якіх сярэдняя зарплата меней 400 рублёў.
А з 2020 года, калі ў гэтых арганізацыях вырашаць пытанне з заробкамі, чыноўнікі возьмуцца за тыя, дзе плацяць да 500 рублёў. Пра гэта ў інтэрв'ю ў «Галоўным эфіры» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын.
Урад хвалююць кампаніі, якія плацяць сваім работнікам неапраўдана нізкія зарплаты, адзначыў Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, урад будзе кантраляваць такія прадпрыемствы.
«Першы этап — арганізацыі, якія плацяць людзям менш 400 рублёў», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер. На яго думку, каб палепшыць сітуацыю на такіх прадпрыемствах, кіраўнікам трэба наладзіць эфектыўную працу і аператыўна прымаць кіраўніцкія рашэнні.
Аляксандр Турчын перакананы, што плаціць заробак менш за 400 рублёў недазваляльна. Першы віцэ-прэм'ер расказаў, што міністру па падатках і зборах далі заданне праверыць, ці легальны выплачваецца зарплата, а не «ў канвертах».
З 1 студзеня 2020 года ўлады маюць намер узяцца за прадпрыемства, на якіх сярэдняя зарплата недацягвае да 500 рублёў.
Паводле finance.tut.by