Улічаць усё: ад зарплаты да ўкладаў і кэшбэка. Падатковая рыхтуе адзіную базу даходаў

Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) стварае маштабную базу даных аб даходах беларусаў. Гэта вынікае з апублікаванай пастановы № 201 Савета міністраў. 

_hroszy___zycce___infljacyja__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg

У базу плануюць уключыць абсалютна ўсе віды даходаў кожнага жыхара Беларусі: ад афіцыйнай зарплаты да вяртання з кэшбэка, а таксама працэнты з укладаў, дывідэнды з каштоўных папер, даходы ад адвакацкай і прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе Myfin.by.

Што патрапіць у базу?

У шырокую базу, згодна з планамі ўлад, будзе перадавацца інфармацыя пра даходы грамадзян з наступных крыніц:

  • з дзяржорганаў (інфармацыя розныя віды дапамогі і іншыя выплаты, пра пенсіі, стыпендыі, матэрыяльную дапамогу і іншае);

  • ад юрыдычных асоб (розных форм уласнасці), у тым ліку замежныя і міжнародныя арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі; ад простых таварыстваў (удзельнікі дамовы аб сумеснай дзейнасці, акрамя ўдзельнікаў дамовы кансарцыяльнага крэдытавання). Гэта значыць, фактычна ад усіх прадпрыемстваў і арганізацый. Яны будуць даваць інфармацыю пра выплачаныя даходы, заработную плату і іншыя выплаты;

  • ад прадстаўніцтваў замежных кампаній;

  • ад беларускіх ІП;

  • ад натарыусаў (якія працуюць у натарыяльных бюро);

  • ад адвакатаў (якія працуюць індывідуальна).

Як будуць выкарыстоўваць гэтую інфармацыю?

Атрыманыя звесткі будуць трапляць у аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ўліку даходаў фізічных асоб, якую вядзе МПЗ. Гэта дазволіць падаткавікам у разы хутчэй і дакладней вызначаць неадпаведнасць паміж даходамі і выдаткамі фізічных асоб.