Урад забараніў маркіроўку алкаголя на тэрыторыі «недружалюбных краін»
Беларусь уводзіць забарону на маркіроўку алкагольных напояў, імпартаваных у нашу краіну на тэрыторыі недружалюбных краін.

Адпаведнаую пастанову «ў мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў» сёння падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Цяпер такія алкагольныя напоі могуць быць прамаркіраваны беларускімі акцызнымі маркамі толькі на складах часовага захоўвання або мытных складах, пералік якіх вызначаны ДМК, або на тэрыторыі дзяржаў, якія не прымяняюць недружалюбныя меры да нашай краіны.
Забарона не распаўсюджваецца на акцызныя маркі, выдадзеныя да ўступлення пастановы ў сілу.
Дакумент набывае моц праз 10 дзён пасля апублікавання.