«Уралкалій» даў Кітаю зніжку 24%, гэта падрывае перспектывы «Беларуськалія»
Расійскі «Уралкалій» падпісаў кантракт на пастаўку калію ў Кітай — найбуйнейшы рынак калійных угнаенняў. Кошт аказаўся істотна ніжэйшым проці леташняга кантракта, паведамляе кампанія.
Згодна з кантрактам, «Уралкалій» у 1-м паўгоддзі экспартуе ў Кітай 700 тыс. тон калію па $305 за тону, што на 24% ніжэй за мінулагодні кошт, які складаў 400 даляраў за
тону.
«Кантракт падпісаны з кансорцыумам на чале з CNAMPGC, адной з найбуйнейшых кітайскіх аграхімічных карпарацый», — гаворыцца ў паведамленні
«Уралкалія».
Падпісанне кантракта на такіх умовах прывядзе да захавання адносна нізкіх цэнаў на хлоркалій на сусветным рынку. Ад гэтага ў 2014 годзе пацерпіць «Беларуськалій», сабекошт
здабычы калійных соляў на шахтах якога вышэйшы, чым у расійскай кампаніі.
Картэль «Беларуськалія» і «Уралкалія» распаўся ў 2014 годзе са скандалам.
nn.by