Ужо на наступным тыдні: ЗША заявілі пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

ЗША плануюць увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ўжо на наступным тыдні. Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд на форуме GLOBSEC.

photo_2021_06_17_14_00_33.jpg


«Беларусь — адна з тых тэм, якія разглядаліся ў кантэксце ўчарашняга саміта. Прэзідэнт [Байдэн] выразна растлумачыў, што гэта адно з пытанняў, у якім мы глыбока нязгодныя з Расіяй. Я не думаю, што хтосьці з двух прэзідэнтаў аспрэчвае, што нашы погляды на сітуацыю ў Беларусі вельмі адрозніваюцца», — цытуюць Нуланд тэлеграм-каналы, у прыватнасці, канал «Радыё Свабода».

Паводле яе слоў, Байдэн абсалютна выразна заявіў, што прымусовая пасадка самалёта, выцягванне дысідэнта з яго і выстаўленне яго напаказ, як на парадзе, пакрытага сінякамі па ўсім целе, было проста беззаконным.

«Мы верым, што адзіны шлях, каб паважаць правы і выбар беларускіх людзей, — гэта правесці сапраўды празрыстыя і сумленныя выбары. І цалкам зразумела, што Лукашэнка баіцца зрабіць гэта. Як і Еўропа, мы ўжо ўвялі некаторыя санкцыі, і я думаю, што на наступным тыдні вы ўбачыце, што іх стане больш», — заявіла яна.