Валютная выручка Беларусі скарацілася на 6 млрд даляраў

У студзені — жніўні 2013 г. валютная выручка Беларусі скарацілася на 16,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.



finansy_pojut_romansy.png

За першыя восем месяцаў валютная выручка Беларусі склала 29,69 млрд даляраў і знізілася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 5 млрд 987,9 млн даляраў.
У тым ліку паступленні ад экспарту тавараў склалі 24,46 млрд даляраў і скараціліся на 21,5% у параўнанні са студзенем — жніўнем 2012 года.
Валютныя паступленні ад экспарту паслуг склаліся ў студзені-жніўні на ўзроўні 4,29 млрд даляраў і павялічыліся на 15,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Выручка ад унутранага гандлю за валюту склала 485,1 млн даляраў і павялічылася на 9,9%.
Варта адзначыць, што асобна ў жніўні валютная выручка Беларусі склала 3,66 млрд. даляраў і знізілася на 17% у параўнанні з жніўнем мінулага года.
Пры гэтым у параўнанні з ліпенем выручка скарацілася на 338,2 млн. даляраў, што абумоўлена зніжэннем валютнай выручкі (ад экспарту тавараў) сталічных арганізацый.
Як паведамлялася раней, сёлета назіраецца значнае зніжэнне беларускага таварнага экспарту. Так, у студзені — жніўні, паводле папярэдніх дадзеных Белстата, ён склаў 25,65 млрд даляраў і скараціўся на 22,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
belapan.by