Валютныя абавязацельствы Беларусі ў чэрвені складаюць 288,7 мільёна долараў
Валютныя абавязацельствы дзяржаўных органаў Беларусі тэрмінам пагашэння да аднаго месяца на 1 чэрвеня складаюць 288,7 мільёна долараў, на тэрмін ад аднаго да трох месяцаў — 504,9 мільёна, на тэрмін ад трох месяцаў да года — 2,2 мільярда. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку.
У цэлым абавязацельствы ў замежнай валюце ўрада і Нацыянальнага банка Беларусі па пазыках і каштоўных паперах, якія трэба выканаць з 1 чэрвеня 2013 па 1 чэрвеня 2014 года, складаюць амаль 3 мільярда долараў.
Таксама ў гэты перыяд Беларусь абавязана закрыць валютныя форвардныя і ф'ючарсныя пагадненні на 304,9 мільёна долараў.
Умоўныя абавязацельствы дзяржавы ў замежнай валюце, выканаць якія можа спатрэбіцца на працягу 12 месяцаў, складаюць 930,7 мільёна долараў, у тым ліку 355,3 мільёна — на тэрмін да аднаго
месяца.
У Беларусі на 1 чэрвеня актывы ў замежнай валюце склалі 9,17 мільярда долараў, у тым ліку афіцыйныя рэзервовыя актывы — 8,03 мільярда, іншыя валютныя актывы — 1,14 мільярда.