У Гродна страйкуюць рынкі
Прадпрымальнікі на ніжняй пляцоўцы рынка «Цэнтральны» з самай раніцы стаяць побач са сваімі працоўнымі месцамі і не распачынаюць працы. Большасць гандляроў на рынку «Паўднёвы» таксама не прыступілі да працы.
![d8c4e89b_5d91_4782_8cf1_8019f9112bd0_w268_r1.jpg d8c4e89b_5d91_4782_8cf1_8019f9112bd0_w268_r1.jpg](/img/v1/news/full/d8c4e89b_5d91_4782_8cf1_8019f9112bd0_w268_r1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такім чынам, частка гарадзенскіх прадпрымальнікаў з рынкаў «Цэнтральны» і «Паўднёвы» вырашылі выказаць пратэст супраць увядзення ўрадам Беларусі
з 1 ліпеня чарговай абавязковай сертыфікацыі тавараў.
Прадпрымальнікі перакананыя, што гэта прывядзе найперш да «вымывання» з продажу танных тавараў і значнага падаражання іншых. А значыцца, многім давядзецца закрыць свой бізнэс.
— Цяпер дастаткова мець сертыфікат, які выдае фабрыка альбо той аптовы прадавец, у якога тавар купляўся. Аднак з 1 ліпеня ўсё кардынальна змяняецца. Пасля стварэння Мытнага звязу Расіі, Казахстану і Беларусі згодна з Адзіным мытным рэгламентам, сертыфікат якасці можна браць толькі ў спецыяльных цэнтрах.
На кантроль для атрымання сертыфікату трэба прынесці як мінімум пяць узораў.