ВУП Беларусі ў студзені-верасні вырас на 1,1%
Аб'ём ВУП Беларусі ў студзені-верасні гэтага года вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 1,1% да 452,1 трлн рублёў. Пра гэта паведамілі Белстаце.
Прадукцыйнасць працы па валавым унутраным прадукце за гэты перыяд дасягнула 87 млн рублёў (102,2% да адпаведнага перыяду мінулага года).
Вытворчасць прамысловай прадукцыі знізілася на 4,6% да студзеня-верасня мінулага года да 453,7 трлн рублёў.
Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 18%.
Аб'ём сельгасвытворчасці паменшыўся за студзень-верасень 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 2,2% да 76,1 трлн.
Раздробны таваразварот вырас за гэты перыяд на 18,6% да 193,1 трлн, аптовы — на 2,7% да 374,2 трлн.
Запасы гатовай прадукцыі на 1 кастрычніка склалі 28,1 трлн рублёў, або 70,6% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.
Інвестыцыі ў асноўны капітал у студзені-верасні выраслі на 9,3% да 142,6 трлн.