Wargaming прадаў свае беларускія актывы расійскаму бізнесоўцу
З 1 ліпеня кіпрская кампанія «ВАРГЕЙМІНГ ГРУП Лімітэд» больш не валодае долямі ў беларускай юрасобе СТАА «Гейм Стрым». Асноўным уласнікам з доляй у 91,84% цяпер з'яўляецца грамадзянін Расеі Хатажаеў Малік Атхамовіч, былы гендырэктар расейскага ТАА «Леста», піша dev.by.
12 гадоў ён займаў у расійскай студыі WG пасаду
гендырэктара, якую 15 чэрвеня саступіў Юрыю Сухараву. З 28 чэрвеня Атхамовіч
атрымаў у распараджэнне ад «ВАРГЕЙМІНГ ГРУП Лімітэд» 100% ТАА «Леста».
Мінарытарнымі ўладальнікамі СТАА «Гейм Стрым» застаюцца Святлана Пятрова з Украіны і Ларыса Коцікава з Беларусі.
Нагадаем, урад Беларусі вызначыў кампаніі з замежным
капіталам, уладальнікам якіх забаронена прадаваць свой бізнэс. Пастанова было
прынята 1 ліпеня і ўступіла ў сілу 5 ліпеня.
У пералік патрапіў бізнес, які належыць асобам з замежных
дзяржаў, «якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх
юрыдычных і (або) фізічных асоб». Акцыі гэтых кампаній блакуюцца на рахунках «дэпо», іх уладальнікаў на падставе прадпісання Міністэрства фінансаў аб
накладанні абмежаванняў па распараджэнні каштоўнымі паперамі.
Усяго пад абмежаванні патрапілі 190 прадпрыемстваў з
замежным капіталам, у тым ліку «Гейм Стрым».
Кампанія Wargaming абвясціла аб пастанове пакінуць Расію і Беларусь у красавіку гэтага года. Паведамлялася, што гульнявы бізнэс у гэтым рэгіёне будзе перададзены пад кіраванне кампаніі Lesta Studio, якая больш не афіляваная з Wargaming. У чэрвені стала вядома, што кампанія адкрывае два новыя офіса — у Маскве і Варшаве.