З 1 чэрвеня разлічвацца з «Белавія» можна толькі ў рублях
З 1 чэрвеня разлічыцца за авіябілеты на сайце і ў касах «Белавія» можна будзе толькі ў беларускіх рублях, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Наведвальнікі сайта з тэрыторыі Беларусі, а таксама ўладальнікі картак, эмітаваных беларускімі банкамі, цяпер змогуць расплачвацца за квіткі толькі ў беларускіх рублях. Тое ж тычыцца пакупак у касе. Умовы аплаты змянілі ў адпаведнасці з рашэннем Нацбанка.
— Раней і ў касах, і на сайце можна было расплачвацца ў валюце: у еўра, доларах, расійскіх рублях і фунтах стэрлінгаў, — распавялі ў прэс-службе «Белавія».
Паводле tut.by