З 1 студзеня дарожны збор можа быць заменены на транспартны падатак. Што гэта значыць?

У Беларусі з 1 студзеня 2021 года можа быць адменена дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і ўведзены транспартны падатак.



Фота minsknews.by

Фота minsknews.by

Такая норма прадугледжана праектам Падатковага кодэкса на наступны год, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Чакаецца, што сума падатку для машын масай 1-1,5 тоны ў сярэднім будзе складаць 60-80 рублёў на год.

Па словах першага намесніка міністра фінансаў Дзмітрыя Кійко, адмена дзяржпошліны з 1 студзеня можа вырашыць праблему з праходжаннем тэхагляду. Пры гэтым плануецца ўвесці транспартны падатак, які будзе прымяняцца ў адносінах да фізічным асобаў і арганізацый.

Абяцаюць, што памер стаўкі падатку можа быць зніжаны ў параўнанні з дзеючымі цяпер стаўкамі дзяржпошліны на 25 % для фізічных асоб і на 15 % — для арганізацый.

Падатак будзе спаганяцца за год і будзе залежыць ад фізічных параметраў транспартнага сродку і з улікам фактычнага часу валодання ім.

У праекце кодэкса прадугледжана дыферэнцыяцыя ставак для легкавых аўто фізічных асоб. Пры гэтым стаўка будзе, як і раней, залежыць ад дазволенай максімальнай масы аўто.