З 1 жніўня ў Беларусі будзе падвышаны бюджэт пражытачнага мінімуму
Новыя памеры бюджэту будуць дзейнічаць да канца кастрычніка, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
![nch_004.jpg nch_004.jpg](/img/v1/images/nch_004.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 жніўня складзе 230,91 руб (зараз 224,02 руб). То бок дадатак складзе 6,89 рублі.
Гэтая сума пераглядаецца раз на квартал.
Бюджэт пражытачнага мінімуму - сума грошай, якая, па меркаванні ўраду, неабходная чалавеку для задавальнення сваіх патрэбаў і падтрымання пэўнага ўзроўню жыцця.
Паводле TUT.BY