З 28 студзеня зноў даражэе аўтамабільнае паліва
З 28 студзеня ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
З 28 студзеня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 72 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 82 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 4 капейкі, ДТ — 1 рубель 82 капейкі, перадае TUT.BY.
Гэта другое змяненне коштаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 21 студзеня: дызель і бензін падаражэлі на 1 капейку.
Нагадаем, у 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019 — 28, годам раней — 27.