З 30 сакавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Колькі разоў мяняліся кошты?
З 30 сакавіка ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
З 30 сакавіка цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 78 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 88 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 10 капеек, ДП — 1 рубель 88 капеек.
Гэта восьмае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 16 сакавіка: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку.
Нагадаем, у 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, годам раней — 27, падлічыў tut.by.