З Беларусі часова забаранілі вывозіць «асобныя віды паперы»
Маецца на ўвазе папера з тэрмаадчувальным пакрыццём для вытворчасці чэкавай стужкі, самакапіравальная "тэрмастужка" і рулоны для факсаў.

Адпаведную пастанову прыняў урад, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастанова прынятая на тры месяцы, яна пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнай публікацыі. У дакуменце згадваюцца выключэнні (напрыклад, вываз паперы з мэтай аказання гуманітарнай дапамогі).
Згаданую паперу нельга будзе вывозіць і ў Расію, дзе з-за санкцый узнік дэфіцыт чэкавай паперы. Яна сур'ёзна падаражэла ў Беларусі. Міністэрства па падатках і зборах у пачатку красавіка дазволіла крамам не выдаваць пакупнікам папяровыя чэкі, калі пакупнік згодны на электронны чэк.
Еўрарадыё