З'явілася петыцыя, у якой беларусы патрабуюць афіцыйна дазволіць правесці марш на Дзень Волі ў Мінску
Праз чатыры дні яна будзе адпраўлена ў Мінгарвыканкам.
![flag_oppozitsii_belorussii_881x523.jpg flag_oppozitsii_belorussii_881x523.jpg](/img/v1/images/flag_oppozitsii_belorussii_881x523.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З'явілася петыцыя, у якой беларусы патрабуюць афіцыйна дазволіць правесці марш на Дзень Волі ў Мінску.
«Для нас, грамадзян Беларусі, дата 25 сакавіка 1918 з'яўляецца важнай падзеяй у гісторыі. Многія вядомыя навукоўцы і палітыкі ў большасці сваёй сыходзяцца ў меркаванні, што без БНР не было б і сёньняшняй незалежнай Рэспублікі Беларусь. Нам вядома, што рух «Рух за свабоду» і іншыя падалі заяўку на правядзенне маршу і шэсця [25 сакавіка]. Мы патрабуем, каб гэтая заяўка была задаволена - і грамадзянам ня перашкаджалі правесці мерапрыемства ў гонар важнай для краіны падзеі абвяшчэньня незалежнасьці БНР», — гаворыцца ў петыцыі.
Праз чатыры дні яна будзе адпраўлена ў Мінгарвыканкам.