BYPOL: ідзе маштабная падрыхтоўка сіл МУС і Міністэрства абароны да падаўлення акцый да Дня Волі

Сёння ў інтэрнэце апублікаваны афіцыйны дакумент МУС, адрасаваны міністру абароны Віктару Хрэніну, у якім ідзе гаворка аб прыцягненні Узброеных сіл да сілавых дзеянняў супраць грамадзянскага насельніцтва. Ініцыятыва BYPOL пацвярджае сапраўднасць гэтага дакумента.

img_0855_1_logo_2.jpg


«На працягу апошніх паўтара месяца з розных крыніц да нас сцякалася інфармацыя пра маштабную падрыхтоўку сіл МУС і Міністэрства абароны да падаўлення вулічных акцый, прымеркаваных да Дня Волі.
Асаблівую ўвагу звяртаў на сябе факт правядзення ўзмоцненай падрыхтоўкі да названага дня не толькі ў органах унутраных спраў, але і ва Узброеных сілах, што паказвала на намер рэжыму комплексна выкарыстоўваць усе існуючыя ў краіне ваенізаваныя сілы.
З лютага вучэнні праводзяцца на пастаяннай аснове: спачатку ва ўнутраных войсках, затым да іх далучалі АМАП, тэрытарыяльныя АУС і Узброеныя сілы.
Ужо адбыліся комплексныя «баявыя зладжванні» паміж вайскоўцамі:
— віцебскай в / ч 5524 (унутраныя войскі), 103-й брыгады ССА (сіл спецыяльных аперацый) і 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай (в. Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці);— брэсцкай в / ч 5526 (унутраныя войскі), 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады і супрацоўнікамі Брэсцкага АМАПа.— мінскай в / ч 5448 (унутраныя войскі), в / ч 3214 (унутраныя войскі), в / ч 3032 (СОБР) і 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады (Уручча).
Увесь Мінскі гарнізон бліжэй да 20 дня сакавіка плануюць сабраць на аэрадроме ў Ліпках на «баявыя зборы», якія будуць праходзіць аж да 28 сакавіка. Для ўдзельнікаў вучэнняў будзе разгорнуты намётавы лагер.
На 25 сакавіка Узброеныя сілы ў поўнай баявой выкладцы плануюць выкарыстоўваць для аховы адміністрацыйных будынкаў з мэтай вызвалення ўсіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў для задзейнічання іх у сілавых акцыях супраць мірных дэманстрантаў.
Акрамя таго, мясцовым органам улады негалосна аддадзена распараджэнне не ўзгадняць аніякіх заявак па правядзенні мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем Дня Волі.
Уся паказаная інфармацыя цалкам укладваецца ў канву заявы, зробленай Лукашэнкам 11 сакавіка пры прызначэнні на пасаду чарговых генералаў, аб яго гатоўнасці весці вайну ўнутры краіны», — гаворыцца ў паведамленні ініцыятывы.

efb8bc4fdd1fbd1baf7d1.jpg