З ліпеня візы будуць па 35 еўра: ЕС ухваліў пагадненне з Беларуссю

Савет ЕС ухваліў пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Беларуссю.

shengenskaya_viza_16012019_tutby_brush_phsl_img__2883.jpg

— Сёння Савет ухваліў рашэнне аб заключэнні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненні аб рэадмісіі з Беларуссю, — гаворыцца ў заяве Савета ЕС, распаўсюджанай у сераду ў Бруселі.
У адпаведнасці з пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму кошт кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў для беларускіх грамадзян зніжаецца з 80 да 35 еўра. Скарачаецца спіс дакументаў, якія неабходна падаць пры звароце па візы, прадугледжваецца магчымасць выдачы шматразовых віз на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў. Час прыняцця рашэння аб выдачы візы скароціцца да 10 дзён, многія катэгорыі грамадзян змогуць звяртацца па бясплатную візу.
Як раней тлумачылі ў беларускім МЗС, «дамовы ўступяць у сілу ў першы дзень другога месяца пасля атрымання адпаведнага паведамлення ад еўрапейскага боку».
Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі былі падпісаны 8 студзеня 2020 года Бруселі.
Законы аб ратыфікацыі пагадненняў былі прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі 2 красавіка. Аляксандр Лукашэнка падпісаў іх 9 красавіка, завяршыўшы працэдуру ратыфікацыі. 13 траўня пагадненні ўхваліў Еўрапарламент.
tut.by