З новага года ўсіх уладальнікаў кватэр у Беларусі абавяжуць плаціць падатак — 0,2% ад іх кошту?
Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала праект змяненняў у Падатковы кодэкс. Некаторыя прапановы тычацца падатку на нерухомасць.
Так, згодна з праектам, падаткам на нерухомасць можа абкладацца нават адзіная кватэра ва ўласнасці з 1 студзеня 2022 года.
Гэта прадугледжана пунктам 114 праекта зменаў. Выключэнні зробленыя толькі для пенсіянераў, інвалідаў I і II групы, непаўналетніх, недзеяздольных, вайскоўцаў, удзельнікаў ВАВ.
Цяпер жа ўласнікі жылых памяшканняў пакуль плацяць падатак на нерухомасць толькі калі ў іх два ці больш аб'ектаў.
Акрамя гэтага праект прадугледжвае змены для льготнікаў з двума або больш аб'ектамі падаткаабкладання. Так, льгота можа ў будучыні распаўсюджвацца толькі на адзін з іх.
Паводле telegraf.by