З пачатку 2022 года з ІТ-сектара сышлі больш за 5500 спецыялістаў

У беларускім ІТ-сектары паскорыўся адток спецыялістаў. Усяго за травень з кампаній звольнілася 3600 спецыялістаў, а з пачатку года — 12 000, паведамляе dev.by са спасылкай на Белстат.

88cd8c7_pag_4_it.jpg

Чысты адток у ІТ-сектары за 5 месяцаў (розніца паміж нанятымі і звольненымі) — мінус 5500+ чалавек. У няпростыя 2020 і 2021 гады сектар за аналагічны перыяд крыху дадаваў у памеры — +553 і +697 спецыялістаў, адпаведна. Да пандэміі і крызісных перыядаў, у 2019-м, рост быў адчувальны — 1709 чалавек .

У траўні кампаніі абнавілі рэкорд па звальненнях, пры гэтым наём ўпаў да мінімальнага ўзроўню за апошнія два гады.

Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, за май кампаніі звольнілі амаль 3,6 тысячы супрацоўнікаў. Гэта значна больш, чым у траўні мінулага года (амаль у тры разы), і +10% да красавіка 2022. І ў 4,5 разы больш, чым нанялі.

Пры гэтым у апошнія тры месяцы паскорыўся тэмп звальнення ІТ-спецыялістаў. У сакавіку звольнілася на 85% больш, чым у сакавіку 2021-га, у красавіку — на 123% больш, чым у красавіку 2021-га, у траўні — на 173% больш, чым у траўні 2021-га (тады колькасць звольненых ўжо ішло на спад).