З завода «АйПауэр» хочуць спагнаць 6 мільёнаў рублёў
Cпагнаць сродкі ў памеры амаль 6-ці мільёнаў рублёў з рахунку завода «АйПауэр» плануюць у Брэсце мясцовыя выканаўчыя ўлады. З такой заявай выступіў старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук.
![1ak-group.com 1ak-group.com](/img/v1/images/000023_1566480068_359260_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
1ak-group.com
«Ён перакананы, што перспектывы запуску шкоднай вытворчасці даволі туманныя», – распавёў праваабаронца Раман Кісляк.
– Была заява з боку старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука, а таксама з боку старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса. Пакуль кампанія не ліквідуе сваю запазычанасць па рашэнні суда, пра вяртанне сродкаў у інавацыйны фонд Брэсцкай вобласці, да гэтага моманту не будзе адмяняцца распараджэнне пра прыпыненне будаўніцтва.
Нагадаем, 5 лютага ў Брэсце эканамічны суд вынес рашэнне па пазове Брэсцкага аблвыканкама да ТАА «АйПауэр» аб вяртанні 5,7 млн рублёў, якія былі выдзеленыя кампаніі з інавацыйнага фонду выканкама на будаўніцтва акумулятарнага завода.
Паводле racyja.com