З галіны фантастыкі: Мінэканомікі абяцае інфляцыю 5% у год
Першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, выступаючы на пашыраным сумесным пасяджэнні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, выказаў меркаванне, што у новай пяцігодцы рэальна выйсці на 5-ціпрацэнтны ўзровень інфляцыі і забяспечыць за кошт гэтага значнае зніжэнне ўзроўню працэнтных ставак па крэдытах.

«Мэтавы ўзровень інфляцыі 5% у год і стаўкі па крэдытах на ўзроўні 10% гадавых рэальна забяспечыць на трэку да 2020 года. Гэта адна з ключавых задач праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку», — цытуе Забароўскага БелаПАН.
У наступным годзе ўрад плануе ўтрымаць інфляцыю ў памеры 12%, што, па словах Забароўскага, дазволіць знізіць сярэднюю стаўку па крэдытах да 15%, паведаміў першы
«Чаканае запаволенне інфляцыі ў 2016 годзе да 12% дазволіць знізіць сярэднюю працэнтную стаўку па крэдытах, уключаючы льготныя, да 15%. Да канца 2017 года такія стаўкі будуць і па рыначных крэдытах», — адзначыў Забароўскі.
Пры гэтым ён адзначыў, што прагнозныя дакументы, над падрыхтоўкай якіх працуе ўрад, рыхтуюцца ва ўмовах складанай знешняй кан’юнктуры.
«У адну кропку сышліся тры вельмі неспрыяльныя фактары — абвал сыравінных і некаторых таварных рынкаў; валютныя войны ў свеце; рэзкае запаволенне сусветнай эканомікі і пагаршэнне прагнозу развіцця краін у стадыі развіцця», — канстатаваў намеснік міністра.
Сёння, дадаў ён, капітал з краін у стадыі развіцця перацякае ў развітыя краіны.
«Усе гэтыя працэсы ўплываюць на нас, і менавіта таму абмеркаванне прагнозных дакументаў у парламенце праходзіць пазней за звыклыя для нас тэрміны», — паведаміў Забароўскі.