З пачатку года рубель дэвальваваў да долара на чвэрць

З улікам падаражання долара ў сераду, 14 студзеня (+680 рублёў, да 15 010 за долар), беларускі рубель з пачатку 2015 года дэвальваваў у адносінах да амерыканскай валюты на 26,67%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі.



m1uth_w631h356.jpg

 У адносінах да еўрапейскай валюты дэвальвацыя рубля з пачатку года склала 23,16%.

Таксама назіраецца зніжэнне курсу беларускага рубля і ў адносінах да расійскага рубля, нягледзячы на дэвальвацыю апошняга да долара і еўра, аднак меншымі тэмпамі. З пачатку года беларускі рубель патаннеў у адносінах да расійскага на 6,53%.

Курс беларускага рубля да кошыку валют (у якой доля расійскага рубля складае 40%, а долара і еўра — па 30%) з пачатку года знізіўся на 17,2%.

14 студзеня беларускі рубель патаннеў да долара адразу на 680 рублёў (амаль 4,75%), і яго курс склаў 15.010 рублёў за долар; да еўра — на 750 (4,42%) да адзнакі 17.710 рублёў за 1 еўра.

telegraf.by