З-за наплыву беспрацоўных сталічныя цэнтры занятасці падаўжаюць графік працы

З-за сітуацыі, што склалася на рынку працы, зменены рэжым працы аддзелаў працаўладкавання. Цяпер зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага можна з 8.00 да 20.00 у рабочыя дні.



full_1358339065.jpg

Пра гэта паведаміла  падчас прамой тэлефоннай лініі старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» Жанна Рамановіч, у сталіцы развіваецца такая форма сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, як «сацыяльная перадышка». У гараджан ёсць магчымасць вызначыць блізкага чалавека з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў спецыялізаваную ўстанову на перыяд да 30 дзён.

Гэтая паслуга рэалізуецца на базе Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і Псіханеўралагічнага дома-інтэрната № 4. Акрамя таго, адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых і інвалідаў на базе дома-інтэрната, размешчанага на вуліцы Ваўпшасава.