За квартал у Польшчы затрымалі нелегальных цыгарэт з Беларусі на $7,5 млн
Польская памежная служба паведаміла пра затрыманую на мяжы з Беларуссю кантрабанду цыгарэт з нашай краіны за першы квартал (у студзені-сакавіку) 2021 года. У адказе на запыт «Еўрарадыё» агучаны яе агульны кошт — 28,5 млн злотых (гэта каля 7,5 млн долараў). Адзначаецца, што беларускія цыгарэты знаходзяць у схованках у грузавіках, вагонах, а таксама ў асабістых аўтамабілях.

У лютым на памежным пераходзе «Кузніца» палякі
знайшлі ў грузавіку кантрабандных цыгарэт на 7,5 млн долараў, у сакавіку — на
амаль 2,5 млн долараў.
У траўні ж затрымалі «гіганцкую кантрабанду» — на
$9,7 млн. Вынікі працы польскіх памежнікаў у другім квартале (у
красавіку-чэрвені) стануць вядомы ў сярэдзіне лета.