За студзень — лістапад золатавалютныя рэзервы скараціліся больш як на 2 млрд долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся з пачатку года на 21,5% або на 2 млрд 17,3 млн долараў, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на БелаПАН.

istock_175789492_d_850.jpg

На 1 снежня яны склалі 7 млрд 376,3 млн долараў у эквіваленце
За лістапад рэзервы знізіліся на $109,2 млн (1,5%) пасля росту ў кастрычніку на $164,2 млн (2,2%), паведаміў Нацыянальны банк.
У лістападзе Беларусь аддала пазыкаў на $388 млн.
Сёлета рэзервы двойчы зніжаліся больш як на мільярд долараў за месяц — у сакавіку і жніўні.
Зніжэньне рэзерваў было абумоўленае ростам дэвальвацыйных чаканняў, якія, на думку эканамістаў, у сакавіку былі выкліканыя пандэміяй, а ў жніўні — палітычным крызісам.
1 студзеня 2020 года золатавалютныя рэзервы складалі $9 млрд 393,5 млн.