За продаж грыбоў і вырашчанай бульбы давядзецца плаціць падатак?
На сайце Міністэрства фінансаў з'явіўся новы праект зменаў у Падатковы кодэкс. З яго вынікае, што ад ранейшай ідэі збіраць падаходныя падаткі з тых людзей, якія атрымліваюць даходы з прадукцыі, вырашчанай ці выгадаванай на сваім прысядзібным участку, чыноўнікі не адмовіліся.
![Гандаль на Камароўскім рынку. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Гандаль на Камароўскім рынку. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_rynak___kamarouka___handal___pradukty___minsk___2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__13__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гандаль на Камароўскім рынку. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Збіраць гэтыя падаткі плануюць не з усіх пагалоўна, а толькі з тых, хто тлумачыць наяўнасць у сябе вялікіх грашовых сумаў ці набытай буйной маёмасці атрыманнем даходаў ад вядзення прысядзібнай гаспадаркі ці збірання грыбоў, ягад і лекавых раслін у лясах.
Сума, з якой у такіх выпадках даход будзе пачынаць абкладацца падаткам — 200 базавых велічынь, на сёння гэта 5800 рублёў.
![Фізасобам забаранілі гандляваць без даведкі Фізасобам забаранілі гандляваць без даведкі](/img/v1/images/_rynak___kamarouka___handal___pradukty___minsk___2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Раней такія планы ў чыноўнікаў ужо ўзнікалі, але ад іх, здавалася, пасля адмовіліся. Некалькі папярэдніх варыянтаў, у тым ліку і тыя, якія прайшлі праз Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, былі без іх. Але выглядае, што ідэя па-ранейшаму жывая.
Паводле «Нашай Нівы»