За чэрвень—ліпень насельніцтва купіла валюты на 886,5 млн. долараў больш, чым прадало
За чэрвень—ліпень насельніцтва купіла валюты на 886,5 млн. долараў больш, чым прадало, сведчаць звесткі Нацбанка.

У чэрвені чыстая купля склала 265 млн. долараў (178,6 млн. па наяўнай, 86,4 млн. па безнаяўнай), у ліпені — 621,5 млн. (432,9 млн. па наяўнай, 188,7 млн. па безнаяўнай).
З пачатку года чысты попыт насельніцтва на валюту склаў 788,5 млн. долараў (купля — 5 млрд. 456,6 млн., продаж — 4 млрд. 668,1 млн.), у тым ліку на наяўную — 310,7 млн. (4
млрд. 735,5 млн. супраць 4 млрд. 424,8 млн.), на безнаяўную — 477,7 млн. (721,1 млн. супраць 243,4 млн.).
У ліпені назіраўся ажыятажны попыт на валюту з боку насельніцтва, выкліканы пачаткам плаўнай дэвальвацыі рубля і зніжэннем ставак па рублёвых дэпазітах.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН