За пяць гадоў долар у Беларусі падаражэў у 4,3 разы

У Беларусі за пяць гадоў афіцыйны курс долара павялічыўся ў 4,32 раза: калі 31 снежня 2008 года ён складаў 2200 рублёў, 31 снежня 2013-га — 9510 рублёў. Курс еўра павялічыўся ў 4,25 раза з 3077,14 рубля да 13080 рублёў, а расійскага рубля — у 3,78 разы з 76,89 рубля да 290,5 рубля.



xpsjq_w465h262.jpg

Першае значнае абясцэньванне нацыянальнай валюты адбылося на навагоднія святы: 1 студзень 2009 года Нацбанк павялічыў курс долара на 20,5% да 2650 рублёў, еўра — на 20,3% да 3703 рублёў, расійскага рубля — на 17,3% да 90,16 рубля.

За наступныя два гады долар падаражэў на 13,2% да 3000 рублёў на 1 студзеня 2011 года, еўра — на 8% да 3999,3 рубля, расійскі рубель — на 9,2% да 98,44 рубля.

Чарговая дэвальвацыя рубля прыйшлася на 24 траўня 2011 года. Тады афіцыйны курс рубля ўпаў да кошыка валют на 54,4%: долар стаў каштаваць 4,93 тыс. рублёў, еўра — 6,91 тыс., расійскі рубель — 173,95 рубля.

А праз пяць месяцаў у ходзе дэвальвацыі 20 кастрычніка 2011 года курс долара быў устаноўлены на ўзроўні 8680 рублёў (рост на 52% з 5712 рублёў), курс еўра — 11900 рублёў (рост на 50,8% з 7892,84 рубля), расійскага рубля — 277 рублёў (рост на 50% з 184,7 рубля).

Аднак затым падзенне курсу беларускага рубля крыху замарудзілася, у выніку чаго на 1 студзеня 2013 года долар каштаваў 8570 рублёў (знізіўся на 1,3%), еўра — 11340 рублёў (знізіўся на 4,7%), расійскі рубель — 282 рублі (вырас на 1,8%). Тым не менш, паўзучая дэвальвацыя 2013 года павялічыла курс долара на 10,97% да 9510 рублёў, еўра — на 15,34% да 13080 рублёў, расійскага рубля — на 3,01% да 290,5 рубля. Ці працягнецца падзенне рубля ў 2014 годзе, пакажа час.

telegraf.by