За верасень золатавалютня рэзервы Беларусі скараціліся

За верасень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 313,7 млн. долараў і, паводле папярэдніх даных, на 1 кастрычніка склалі 7 млрд. 387,7 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка. 



zolotovalyutnyie_rezervyi_rb.jpg

У нацыянальным вызначэнні аб'ём ЗВР скараціўся за верасень на 374,9 млн. долараў ЗША і на 1 кастрычніка склаў 8 млрд. 44,9 млн. долараў ЗША ў эквіваленце. 
"Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў галоўным чынам абумоўлена зніжэннем цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама пагашэннем Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, якія ў верасні гэтага года былі выкананы ў поўным аб'ёме", — сказана ў каментары Нацбанка. 
"Падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў спрыяла размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь на ўнутраным рынку краіны", — адзначае рэгулятар. 
Нагадаем, у чэрвені старшыня Нацбанка Надзея Ермакова выказвала ўпэўненасць у выкананні прагнозу па ЗВР у 2013 годзе, аб'ём якіх на канец года павінен скласці 8–8,3 млрд. долараў па стандартах МВФ. "Золатавалютныя рэзервы ў нас выкананы будуць", — сказала Ермакова. 
Кажучы пра магчымыя крыніцы павелічэння ЗВР, кіраўнік Нацбанка тлумачыла, што частку рэзерваў банк захоўвае ў свабодна канвертаванай валюце, а частку — у расійскіх рублях. У расійскіх рублях валюта захоўваецца ў банках Расіі, бо там стаўка схаднейшая. "Па міжнародных стандартах гэтыя зберажэнні не ўлічваюцца, але іх у любы час можна праканвертаваць у долары, калі яны нам будуць неабходныя", — адзначала яна.
Марына Носава, БелаПАН