Жанчыны забіраюць грошы з беларускіх банкаў

У трэцім квартале 2020 года тэрміновыя ўклады фізічных асоб у беларускіх банках зменшыліся на 1,2 млрд рублёў (на 6,5%) і на 1 кастрычніка склалі 17,62 рублёў.

download__1__22.jpg

Пра гэта паведамляе выданне «Беларускія навіны» са спасылкай на аналітычны агляд «Ведай свайго кліента», падрыхтаваны Нацыянальным банкам (НББ).
Дэпазіты ў нацыянальнай валюце склалі 4,68 млрд рублёў і знізіліся з чэрвеня на 462 млн рублёў (9%).
Дэпазіты ў замежнай валюце (у рублёвым эквіваленце) склалі 12,94 млрд рублёў і знізіліся з чэрвеня на 758 млн рублёў (на 5,5%).
Паводле справаздачы НББ, памяншэнне дэпазітаў адбылося ў асноўным за кошт кліентаў-жанчын.
Па дадзеных Нацыянальнага банка, жанчыны старэйшыя за 55 гадоў і мужчыны ад 26 да 60 гадоў часцей за ўсё размяшчаюць ўклады ў камерцыйных банках.
У даследаванні НББ прынялі ўдзел 23 з 24 камерцыйных банкаў Беларусі.
the-village.me