Заплаціў 6500 BYN у бюджэт, але стаў дармаедам
Выданне devby.io расказала гісторыю свайго чытача, які дыстанцыйна працуе на юрыдычную асобу ў РФ з невялікага беларускага горада. Два месяцы таму з камунальнай плацёжкі ён даведаўся, што трапіў у спісе «дармаедаў». «Як гэта! — абураецца чытач, — я ж плачу падаткі ў Беларусі».

Ілюстрацыйная выява
Як распавёў чытач, ён працуе метадыстам анлайн-адукацы па дамове грамадзянска-прававога характару (ГПХ) дыстанцыйна ў расійскай арганізацыі, зарплату афіцыйна атрымлівае на банкаўскую карту. Раз на год запаўняе падатковую дэкларацыю і плаціць 13% падаходнага падатку ў Беларусі. Так, за апошні год выйшла каля 6500 BYN. Тым не менш два месяцы таму ён трапіў у спіс незанятых у эканоміцы. У камісіі па садзейнічанні занятасці патлумачылі: гэта таму, што «ГПХ не з'яўляецца кантрактам або працоўнай дамовай».
— У пачатку года мая дамова з выпіскай аб заробку ўсіх задавальняла, а цяпер яна ўжо не падыходзіць, — скардзіцца чытач. — Яны нават не захацелі зазіраць у тыя дакументы, што я прынёс. Начальнік аддзела (або гэтай камісіі) наогул сказала, што ім без розніцы, куды плацяцца падаткі.
Няма кантракту або працоўнай дамовы — значыць, дармаед. Але кантракт са мной могуць заключыць толькі калі я буду жыць у РФ.
У інспекцыі па падатках і зборах чытачу таксама нічым не дапамаглі.
— Там адказалі, што могуць толькі выдаць даведку аб выплачаных падатках, а чаму я стаў дармаедам, яны і самі не ведаюць.
Атрымліваецца, грамадзянін Беларусі жыве ў Беларусі, працуе і плаціць дзве тысячы даляраў па курсе ў бюджэт Беларусі, але пры гэтым з'яўляецца... дармаедам.
Чалавек у аблвыканкаме інкогніта параіў фіктыўна ўладкавацца на працу. Але гэта ж маразм! Што рабіць?
У рэдакцыі чытачу параілі звярнуцца ў камісію не вусна, а пісьмова, прыклаўшы даведку аб выплачаных падатках, але не факт, што гэта дапаможа. Справа ў тым, што з 1 лютага 2024 уступіла ў сілу вялікая частка палажэнняў пастановы Саўміна № 53, якая яшчэ больш узмацніла крытэрыі аднясення грамадзян да незанятых у эканоміцы. Так, да тых, хто працуе на тэрыторыі краін ЕАЭС, цяпер адносяць толькі тых, з кім заключаны працоўны дагавор (кантракт). Да гэтага часу было дастаткова дагавора ГПХ — пры ўмове, што па ім выплачваецца даход.
Верагодна, сэнс быў у тым, каб адсеяць са спісу занятых тых, хто знаходзіцца за мяжой на «вольных хлябах». Аднак жа трапілі па тых, хто не толькі жыве і працуе ў краіне, але і добрасумленна плаціць тут падаткі.
Каго яшчэ могуць закрануць папраўкі?
Айцішнікаў, якія працуюць на РФ і іншыя краіны ЕАЭС па дамове ГПХ. Такіх нямала. Аднак для іх, здаецца, пакуль ёсць выйсце — пераходзіць на падатак на прафесійны даход (ППД). Падаткавікі не раз тлумачылі, што артыкул 7 «аб працы праз Інтэрнэт» (Закона РБ ад 30.12.2022 № 230-З» аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання») прыдуманы як раз для іх. Што рабіць тым дыстанцыйшчыкам, чыя дзейнасць не падпадае пад ППД, незразумела.