Заўтра ў Беларусі падаражэе бензін
Крызіс дае пра сябе знаць.
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_horad___transpart___autamabili___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
1 сакавіка ў Беларусі падаражэе бензін. Цэны вырастуць адразу на дзве капейкі за літр, паведамляюць у «Белнафтахіме»:
АІ-92-К5-Еўра — 2,02 рубля;АІ-95-К5-Еўра — 2,12 рубля;АІ-98-К5-Еўра — 2,34 рубля;Дызельнае паліва — 2,12 рубля.
Павышэнне цэн у канцэрне тлумачаць ростам цэн нафты і «ростам валацільнасці на валютным рынку».
Раней улады павышалі цэны на бензін на 1 капейку.