Здзелка па куплі «Ідэя Банка» «МТБанкам» адкладзена
Пра гэта піша Еўрарадыё.
Здзелка па куплі «Ідэя Банка» адкладзена, яго хоча купіць «МТбанк», які належыць сям'і Алексіных.
Холдынг Getin і беларускі «МТБанк» адклалі заключэнне здзелкі па продажы «Ідэя Банка», які належыць польскай кампаніі. Цяпер плануецца заключыць дагавор да 1 сакавіка 2021 года.
Што гэта можа азначаць? Магчыма польскі холдынг чакае рашэння па чацвёртаму пакету санкцый. «МТБанк» належыць сямʼі набліжанага да беларускіх уладаў бізнесоўца Аляксея Алексіна, і ходзяць чуткі, што яго ў апошні момант выкраслілі з трэцяга пакета санкцый. Зусім нядаўна Алексін, дарэчы, перапісаў сваю долю ў банку на сыноў.