Знешні доўг Беларусі ў ІІ квартале 2020 года перавысіў 41 млрд. долараў
Валавы знешні доўг Беларусі на 1 ліпеня 2020 года склаў $41,1156 млрд., што, зыходзячы з колькасці насельніцтва краіны паводле перапісу — 9413446, робіць кожнага беларуса, уключаючы немаўлятаў і старых, даўжніком $4367,8.
Беларуская сям’я з чатырох чалавек — дваіх бацькоў і дваіх дзяцей — умоўна вінна знешняму свету $17470.
За ІІ квартал 2020 года знешні доўг Беларусі вырас на $1,647 млрд або 4,17%, гаворыцца ў справаздачы Нацбанка Беларусі.
Прыкладна 43,91% знешняга доўгу або $18,054 млрд. прыпадае на знешні доўг сектара дзяржкіравання. За ІІ квартал 2020 знешні дзярждоўг сектара дзяржкіравання вырас на $1,3069 млн. або 7,80%.
Доўг Нацбанка РБ перад знешнім светам складае $905,1 млн. або 2,20% ад агульнага доўгу. За ІІ квартал знешні доўг рэгулятара знізіўся на $10,3 млн., або 1,13%.
Знешні доўг банкаў і НКФА на 1 ліпеня 2020 года знізіўся на 6,96% або $383,4 млн. і склаў $5,1247 млрд. знешні доўг суб’ектаў гаспадарання вырас на 4,89% або $691,2 млн. да $14,1385 млрд.
Пратэрмінаваная запазычанасць Беларусі па абавязацельствах па знешнім доўгу на 1 ліпеня 2020 года склала $713,3 млн. і прыпадае на суб’екты гаспадарання.
Паводле АФН