Знешні дзярждоўг Беларусі павялічыўся да 18,3 млрд долараў
Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 лістапада склаў 18,3 млрд долараў. Гэта на 0,1 млрд менш у параўнанні з 1 кастрычніка. З улікам курсавых розніц, з пачатку года доўг скараціўся на 0,3 млрд долараў, вынікае з дадзеных Мінфіна.
У кастрычніку Беларусь прыцягнула 29,6 млн долараў, у тым
ліку 21,1 млн ад Расіі, 8,2 млн долараў ад МБРР і 0,3 млн ад ЕБРР і СІБ.
Усяго за дзесяць месяцаў краіна атрымала 1,0655 млрд долараў
пазык, з якіх 857,1 млн прадаставіў урад Расіі, 163,5 млн — МБРР, 20 млн — Фонд
АПЕК, 14,9 млн — Экспартна-імпартны банк Кітая, 10 млн — ЕБРР і СІБ.
Пагашэнне замежнай запазычанасці ў кастрычніку склала 69,8
млн долараў, з якіх 30 млн долараў вярнулі ўраду і банкам Расіі, а 38,2 — МБРР,
1,6 млн — ЕБРР і СІБ.
Усяго ж за дзесяць месяцаў Беларусь вярнула 1,4511 млрд
долараў, у тым ліку 638,8 млн долараў Расіі, 406,9 млн долараў — банкам Кітая,
276,6 млн долараў — ЕФСР, 121,6 млн долараў — МБРР, 6,5 млн долараў — ЕБРР і
СІБ, 0,7 млн долараў — таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.
Унутраная дзяржаўная запазычанасць на 1 лістапада склала 11
млрд рублёў. Ён вырас з пачатку года на 1,2 млрд з улікам курсавых розніц. У кастрычніку
на ўнутраным рынку было прыцягнута 120 млн долараў. Агульны аб'ём размяшчэння
аблігацый за студзень-кастрычнік склаў 937,5 млн долараў і 191 млн рублёў. За
дзесяць месяцаў Мінфін пагасіў аблігацый на 198,9 млн даляраў і 145 млн рублёў.
Дзярждоўг Беларусі на 1 лістапада склаў 55,3 млрд рублёў. Ён знізіўся з пачатку года на 2,5 млрд рублёў.
Паводле reform.by.