Золатавалютныя рэзервы за лістапад зменшыліся на 80 мільёнаў долараў
Па стане на 1 снежня яны складаюць 8 мільярдаў 469 мільёнаў долараў.
Зніжэнне за лістапад склала 0,9 пасля росту ў кастрычніку на 89,8 млн. долараў (на 1,1 працэнта), паведамляе Нацбанк.
Зніжэнне абумоўленае планавым пагашэннем урадам знешніх і
ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 275 млн долараў ЗША.
Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыяла паступленне замежнай валюты ў
бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін, а таксама павелічэнне кошту
манетарнага золата.
На 1 студзеня аб'ём ЗВР павінен скласці не менш за 6,0 млрд.
долараў.
Паводле «Нашай Нівы».