1 студзеня ў Берасці і Горадні зафіксаваныя тэмпэратурныя рэкорды
У горадзе над Бугам было 7 градусаў вышэй за нуль, гэта самае цёплае 1 студзеня з 1984 году.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, 1 студзеня ў Берасці паветра прагрэлася да 7 градусаў цяпла. Гэта на 0,8 градуса больш за максімум, зафіксаваны 1 студзеня 1984 года. Абнавіўся тэмпэратурны рэкорд і ў Горадні. Там было 6,7 градуса вышэй за нуль. Гэта на 0,2 грудуса вышэй за паказчык, зафіксаваны ў першы дзень 2007 года.
Цяплей за ўсё ў Беларусі на Новы год было ў Ваўкавыску ў 2007 годзе — 7,1 градуса вышэй за нуль. Агулам за апошні тыдзень тэмпэратурныя рэкорды абнаўляюцца трэці раз.
Паводле svaboda.org